I зачала ізноў Лея, і нарадзіла шостага сына Якубу.
А ў Лявана былі дзьве дачкі, імя старэйшай — Лея, а імя малодшай — Рахель.
I сказала Лея: «Даў Бог плату маю за тое, што я дала нявольніцу маю мужу майму». I назвала імя ягонае Ісахар.
I сказала Лея: «Абдараваў мяне Бог добрым дарам. Гэтым разам будзе жыць са мною муж мой, бо я нарадзіла яму шэсьць сыноў». I назвала імя ягонае Завулён.
I сыны Завулёна: Сэрэд, і Элён, і Яхлеэль.
А пры мяжы Ісахара ад боку ўсходняга да боку заходняга — частка Завулёна.
Сыны Завулёна паводле сем'яў іхніх: Сэрэд, ад якога сям'я Сэрэда; Элён, ад якога сям'я Элёна; Яхлеэль, ад якога сям'я Яхлеэля.