I нарадзіла Зільпа, нявольніца Леі, Якубу сына.
I сказала Лея: «Прыйшоў посьпех!» I назвала імя ягонае Гад.
I ўбачыла Лея, што перастала нараджаць, і ўзяла Зільпу, нявольніцу сваю, і дала яе Якубу за жонку.
I сыны Зільпы, нявольніцы Леі: Гад і Асэр. Гэта сыны Якуба, якія нарадзіліся ў яго ў Падан-Араме.
А пры мяжы Завулёна ад боку ўсходняга да боку заходняга — частка Гада.
Сыноў Гада паводле радаводу іхняга, паводле сем'яў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх, здольных да бою,
А ў сыноў Рубэна і сыноў Гада былі шматлікія статкі, вельмі шматлікія. І яны ўбачылі зямлю Язэр і зямлю Гілеад, і вось, гэта на гадоўлю быдла.