Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



БЫЦЦЁ 29:13

Біблія (пераклад А.Бокуна)

I сталася, калі пачуў Ляван навіну пра Якуба, сына сястры сваёй, выбег яму насустрач, і абняў яго, і пацалаваў яго, і прывёў яго ў дом свой, і ён распавёў Лявану пра ўсе падзеі.

Глядзіце раздзел Копія

12 Крыжаваныя спасылкі  

А ў Рэбэкі [быў] брат, імя ягонае — Ляван. I пабег Ляван вонкі да таго чалавека да крыніцы.

I сказаў [Ляван]: «Увайдзі, дабраслаўлёны ГОСПАДАМ. Чаму ты стаіш на двары? Я падрыхтаваў дом і месца для вярблюдаў».

I ўвайшоў чалавек той у дом. I [Ляван] расьсядлаў вярблюдаў, і даў саломы і корму для вярблюдаў, і вады, каб памыць ногі ягоныя і ногі людзей, якія з ім.

I пабег Эзаў яму насустрач, і абняў яго, і ўпаў на шыю яму, і цалаваў яго, і плакалі [разам].

I цалаваў ён усіх братоў сваіх, і плакаў над імі. I потым размаўлялі з ім браты ягоныя.

І сказаў валадар: «Кімгам няхай ідзе са мною, і я зраблю яму, што добра ў вачах тваіх, і ўсё, пра што будзеш мяне прасіць, я зраблю для яго».

I выйшаў Майсей насустрач цесьцю свайму, і пакланіўся, і пацалаваў яго, і пыталіся адзін у аднаго, як маюцца, і ўвайшлі ў намёт.

I сказаў ГОСПАД Аарону: «Ідзі насустрач Майсею ў пустыню». I ён пайшоў, і пераняў яго на гары Божай, і пацалаваў яго.

Ты пацалунку Мне ня даў, а яна, як толькі Я прыйшоў, не перастае цалаваць ногі Мае.

Стаўся ж вялікі плач ва ўсіх, і, кідаючыся на шыю яму, цалавалі яго,

Прывітайце адзін аднаго ў сьвятым пацалунку. Вітаюць вас цэрквы Хрыстовыя.

У мудрасьці хадзіце з тымі, што вонкі, выкупляючы час.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы