Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



БЫЦЦЁ 25:25

Біблія (пераклад А.Бокуна)

I выйшаў першы, чырвоны, увесь, як кажух, касматы; і назвалі імя ягонае Эзаў.

Глядзіце раздзел Копія

10 Крыжаваныя спасылкі  

I споўніліся дні ейныя, каб нарадзіць, і вось, двайняты ў жываце ейным.

I сталася, што Ісаак састарэў, і зацемрыліся вочы ягоныя, так што ня мог бачыць, і паклікаў ён Эзава, сына свайго старэйшага, і сказаў яму: «Сыне мой». І той сказаў яму: «Вось я».

I сказаў Якуб Рэбэцы, маці сваёй: «Вось жа Эзаў, брат мой, чалавек касматы, а я — чалавек гладкі.

і скуркамі казьлянят абкруціла рукі ягоныя і гладкую шыю ягоную,

І не пазнаў яго, бо рукі ягоныя былі як рукі брата ягонага, касматыя, і дабраславіў яго.

I нарадзіў Абрагам Ісаака. Сыны Ісаака: Эзаў і Ізраіль.

Я палюбіў вас, кажа ГОСПАД, а вы кажаце: «У чым Ты палюбіў нас?» Ці ня брат Эзаў для Якуба, кажа ГОСПАД, а Я палюбіў Якуба,

І паслаў Майсей з Кадэшу паслоў да валадара Эдому, каб яны сказалі: «Я — брат твой, Ізраіль: Ты ведаеш усе беды, якія спаткалі нас.

Ня будзеш брыдзіцца Эдомцам, бо ён — брат твой. Ня будзеш брыдзіцца Эгіпціянінам, бо прыхаднем ты быў у зямлі ягонай.

І даў Я Ісааку Якуба і Эзава, і Эзаву Я даў гару Сэір на ўласнасьць, а Якуб і сыны ягоныя зыйшлі ў Эгіпет.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы