Гэта тое поле, якое купіў Абрагам у сыноў Хета. Там пахаваныя Абрагам і Сара, жонка ягоная.
А Ханаан нарадзіў Сідона, першароднага свайго, і Хета,
I паслухаў Абрагам Эфрона; і адважыў Абрагам Эфрону срэбра, пра якое ён казаў услых сыноў Хета, чатырыста сыкляў срэбра, якое ўжывалася ў купцоў.
I атрымаў поле Эфрона, якое ў Махпэлі, што насупраць Мамрэ, поле тое і пячору, якая на ім, і ўсе дрэвы, якія на полі, у-ва ўсіх межах ягоных наўкола.
I атрымаў Абрагам тое поле і тую пячору, якая на ім, як магілу на ўласнасьць ад сыноў Хета.
I ўстаў Абрагам ад аблічча памёршай сваёй, і прамовіў да сыноў Хета, кажучы:
і ён дасьць мне пячору Махпэля, што ў яго, якая на канцы поля ягонага, за поўнае срэбра дасьць мне яе, каб меў я сярод вас магілу на ўласнасьць».
Але буду я ляжаць з бацькамі сваімі. Вынясі мяне з Эгіпту і пахавай мяне ў магіле іхняй». I той сказаў: «Зраблю паводле слова твайго».
Там пахавалі Абрагама і Сару, жонку ягоную, там пахавалі Ісаака і Рэбэку, жонку ягоную; і там я пахаваў Лею.