I сказала яму: «Таксама саломы і корму шмат у нас, а таксама месца, каб начаваць».
І яна сказала яму: «Я — дачка Бэтуэля, сына Мількі, якога яна нарадзіла Нахору».
I схіліўся чалавек той, і пакланіўся ГОСПАДУ,
I ўвайшоў чалавек той у дом. I [Ляван] расьсядлаў вярблюдаў, і даў саломы і корму для вярблюдаў, і вады, каб памыць ногі ягоныя і ногі людзей, якія з ім.
I разьвязаў адзін [з іх] мех свой, каб пакарміць асла свайго на папасе; і ўбачыў срэбра сваё, і вось, яно ў адтуліне мяха ягонага.
А шляхетны [чалавек] думае шляхетна і сам трымаецца [рэчаў] шляхетных.
Будзьце гасьцінныя адны да адных без нараканьняў.