Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



БЫЦЦЁ 24:14

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Няхай станецца, што тая дзяўчына, якой я скажу: “Нахілі збан свой, і я нап’юся”, і якая скажа: “Пі, я і вярблюдаў тваіх напаю”, вось гэта тая, якую Ты прызначыў слузе Твайму Ісааку, і з гэтага пазнаю, што Ты ўчыніў міласэрнасьць пану майму».

Глядзіце раздзел Копія

22 Крыжаваныя спасылкі  

А ён сказаў: «Госпадзе ГОСПАДЗЕ, з чаго магу ведаць, што я буду валодаць ёю?»

Вось, я стаю каля крыніцы вады, і дочкі жыхароў гораду выходзяць чэрпаць ваду.

I сталася, перш, чым скончыў ён казаць, вось, выйшла Рэбэка, якая нарадзілася ў Бэтуэля, сына Мількі, жонкі Нахора, брата Абрагама, і збан ейны на плячы ў яе.

I сказала яна: «Пі, пане мой». I пасьпяшалася, і спусьціла збан на руку сваю, і дала яму напіцца.

I скончыла яна даваць яму піць, і сказала: «Таксама для вярблюдаў тваіх я буду чэрпаць, пакуль не нап’юцца».

Вось, я стаю каля крыніцы вады, і няхай будзе, што тая дзяўчына, якая выйдзе чэрпаць, і я скажу ёй: "Дай мне напіцца крыху вады са збана твайго",

а яна скажа мне: "І ты пі, і я таксама для вярблюдаў начэрпаю", яна [будзе] тою жанчынаю, якую прызначыў ГОСПАД сыну пана майго”.

І сказаў Ёаў Амасе: «Ці супакой у цябе, браце мой?» І ўзяў Ёаў Амасу правай рукой за бараду, каб пацалаваць яго.

І калі пачуеш гук крокаў на вершалінах дрэваў бальзамовых, сьпяшайся, бо тады вый­дзе ГОСПАД перад абліччам тваім, каб разьбіць табар Філістынскі».

Дом і маёмасьць — спадчына ад бацькоў, але разумная жонка — ад ГОСПАДА.

«Прасі сабе знак у ГОСПАДА, Бога твайго, ці ў глыбіні адхлані, ці высока ўгары».

заўсёды просячы ў малітвах маіх, каб некалі ўжо давялося мне з волі Божае прыйсьці да вас.

І прасілі яны яго: «Спытайся ў Бога, каб мы маглі ведаць, ці дарога, якую мы выбралі, будзе мець посьпех».

І адказаў ён Яму: «Калі я знайшоў ласку ў вачах Тваіх, дай мне нейкі знак, што гэта Ты гаворыш са мною.

вось, я расьцялю на таку стрыжаную воўну. Калі раса будзе толькі на воўне, а на ўсёй зямлі будзе суха, я буду ве­даць, што рукою маёй Ты вызваліш Ізраіль, як Ты прамовіў».

Калі ён скажа: “Добра”, будзе тады супакой слузе твайму, а калі разгневаецца, ведай, што [нешта] ліхое ён вырашыў зрабіць.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы