I сказаў [Бог]: «Вазьмі сына твайго, адзінага твайго, якога ты любіш, Ісаака; і ідзі ў зямлю Морыя, і там складзі яго ў ахвяру цэласпаленьня на адной гары, пра якую Я скажу табе».
І сказаў Бог: «Але Сара, жонка твая, народзіць табе сына, і ты назавеш імя ягонае Ісаак; і Я заключу запавет Мой з ім як запавет вечны і з насеньнем яго пасьля яго.
I сказаў Бог Абрагаму: «Няхай ня будзе гэта ліхім у вачах тваіх адносна хлопчыка і адносна нявольніцы тваёй. У-ва ўсім, што скажа табе Сара, слухай голасу ейнага, бо ў Ісааку будзе названа насеньне тваё.
I сказаў [Госпад]: «Не выцягвай рукі сваёй на хлопца і не рабі яму нічога, бо цяпер Я ведаю, што ты баішся Бога і не пашкадаваў дзеля Мяне сына твайго, адзінага твайго».
І ўстаў Абрагам рана раніцаю, і асядлаў асла свайго, узяў двух юнакоў сваіх з сабою і Ісаака, сына свайго, і насек дроваў на цэласпаленьне, і ўстаў, і пайшоў на месца, пра якое сказаў яму Бог.
I прыйшлі на месца, пра якое казаў яму Бог; і збудаваў там Абрагам ахвярнік, і разлажыў дровы, і зьвязаў Ісаака, сына свайго, і палажыў яго на ахвярнік зьверху на дровы.
І ўзяў ён сына свайго першароднага, які пасьля яго меў валадарыць, і склаў яго ў ахвяру цэласпаленьня на мурах. І паўстала вялікае абурэньне ў Ізраільцянаў, і яны адыйшлі ад яго, і вярнуліся ў зямлю сваю.
І пачаў Салямон будаваць Дом ГОСПАДА ў Ерусаліме, на гары Морыя, дзе ГОСПАД зьявіўся Давіду, бацьку ягонаму, на месцы, якое падрыхтаваў Давід, на таку Арнана Евусэя.