І сказалі яму: «А дзе Сара, жонка твая?» Ён сказаў: «Вось, у намёце».
А Той сказаў: «Вяртаючыся, вярнуся да цябе ў гэты час жыцьця [праз год], і вось, будзе сын у Сары, жонкі тваёй». А Сара слухала каля ўваходу ў намёт, які быў за ім.
І ўзяў масла і малака, і цяля, якое прыгатаваў, і паклаў перад абліччам Іх, і сам стаў каля Іх пад дрэвам, і яны елі.
I ўвёў яе Ісаак у намёт Сары, маці сваёй, і ўзяў Рэбэку, і яна стала яму жонкаю, і ён кахаў яе. І суцешыўся Ісаак па маці сваёй.
І паклікаў ГОСПАД Бог чалавека, і сказаў яму: «Дзе ты?»
I ўвайшоў Ляван у намёт Якуба, і ў намёт Леі, і намёт дзьвюх нявольніцаў, і не знайшоў. I выйшаў з намёту Леі, і ўвайшоў у намёт Рахелі.
І сказаў ГОСПАД Каіну: «Дзе Абэль, брат твой?» А той сказаў: «Ня ведаю. Ці ж я вартаўнік брата майго?»
былі цьвярозыя, чыстыя, гаспадарлівыя, добрыя, падпарадкаваныя сваім мужам, каб не было блюзьненьня на слова Божае.
Вераю вандраваў ён на зямлі абяцанай, як на чужой, жывучы ў намётах з Ісаакам і Якубам, суспадчыньнікамі таго самага абяцаньня;