Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



БЫЦЦЁ 16:15

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І нарадзіла Агар Абраму сына. І назваў Абрам імя сына свайго, якога нарадзіла яму Агар, Ізмаэль.

Глядзіце раздзел Копія

13 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў ёй анёл ГОСПАДА: «Вось, ты зачала і народзіш сына, і назавеш імя ягонае Ізмаэль, таму што ГОСПАД пачуў пра ўціск твой.

Дзеля таго калодзеж гэты назвалі Бээр-Ляхай-Рой. Вось, ён паміж Кадэшам і Барэдам.

Абрам меў восемдзясят шэсьць гадоў, калі Агар нарадзіла Ізмаэля Абраму.

І сказаў Абрагам Богу: «О, каб хоць Ізмаэль жыў перад абліччам Тваім!»

І адносна Ізмаэля Я пачуў цябе. Вось, Я дабраслаўлю яго, і распладжу яго, і памножу яго вельмі, вельмі; ён народзіць дванаццаць князёў, і Я зраблю яго народам вялікім.

Вось радавод Ізмаэля, сына Абрагама, якога нарадзіла Абрагаму Агар Эгіпцянка, нявольніца Сары.

I пахавалі яго Ісаак і Ізмаэль, сыны ягоныя, у пячоры Махпэля, што насупраць Мамрэ, на полі Эфрона Хета, сына Цахара.

I пайшоў Эзаў да Ізмаэля, і ўзяў за жонку сабе Махалят, дачку Ізмаэля, сына Абрагама, сястру Наваёта, акрамя тых жонак, якія меў.

Пойдзем і прадамо яго Ізмаэльцам, і рукі нашыя няхай ня будуць на ім; бо ён — брат наш, цела наша». I паслухалі [яго] браты ягоныя.

Сыны Абрагама: Ісаак і Ізмаэль.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы