I сказаў Язэп братам сваім: «Я паміраю, але Бог, наведваючы, наведае вас і выведзе вас з зямлі гэтай у зямлю, пра якую прысягаў Абрагаму, Ісааку і Якубу».
Узгадай Абрагама, Ісаака і Ізраіля, слугаў Тваіх, якім Ты прысягаў на Сябе Самога, і прамовіў да іх: “Памножу насеньне вашае, як зоркі ў небе, і ўсю зямлю гэтую, пра якую Я сказаў, дам насенню вашаму, і яны ўспадкаемяць яе на вякі”».
І я загадаў вам у гэты час, кажучы: “ГОСПАД, Бог ваш, даў вам зямлю гэтую на ўласнасьць; а вы ўсе, здатныя да бою, пойдзеце ўзброеныя перад абліччам братоў вашых, сыноў Ізраіля.
Ня дзеля праведнасьці тваёй і ня дзеля шчырасьці сэрца твайго ўваходзіш ты, каб завалодаць зямлёю іхняй, але за бязбожнасьць народаў гэтых ГОСПАД, Бог твой, выганяе іх перад абліччам тваім, каб споўніць слова, якое Ён абяцаў бацькам тваім, Абрагаму, Ісааку і Якубу.