А народ, які ў ім, ён вывеў і паклаў пад пілы, ламы жалезныя і сякеры жалезныя, і вывеў іх у печы цагельныя. Так учыніў ён з усімі гарадамі сыноў Амона. І вярнуўся Давід і ўвесь народ у Ерусалім.
І не магла даўжэй хаваць яго, і ўзяла кошык з трысьнёгу, і абмазала яго асфальтам і смалою; і палажыла ў яго хлопчыка, і паставіла ў чароце каля берагу ракі.
І цяпер Я паведамлю вам, што Я зраблю з вінаграднікам Маім: прыбяру жываплот ягоны, і ён будзе на зьнішчэньне, развалю агароджу ягоную, і будзе ён на патаптаньне,