Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



АСІІ 3:2

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І я набыў яе для сябе за пятнаццаць срэбнікаў і паўтары гомары ячменю.

Глядзіце раздзел Копія

9 Крыжаваныя спасылкі  

Гэтакія [былі] мае дваццаць гадоў у доме тваім. Я служыў табе чатырнаццаць гадоў за дзьве дочкі твае і шэсьць гадоў за авечак тваіх, і ты зьмяняў плату маю дзесяць разоў.

Павялічце мне вельмі вена і дары, і я дам, што вы скажаце мне, толькі дайце мне дзяўчыну за жонку».

А калі бацька ейны, адмаўляючыся, адмовіцца выдаць яе за яго, няхай адважыць срэбра паводле вена дзяўчыны.

Бо дзесяць моргаў вінаградніку дадуць адзін бат, а насеньне з гомару дасьць эфу.

Эфа і бат няхай будуць аднолькавай меры, так, каб бат меў дзясятую частку гомара і эфа мела дзясятую частку гомара. Паводле гомара будзе мера іхняя.

І сказаў ёй: «Шмат дзён будзеш жыць са мною. Ня будзеш займацца распустай і ня будзеш [належаць] іншаму мужу, і я таксама буду для цябе».

Калі хто пасьвяціць ГОСПАДУ [частку] поля ўласнасьці сваёй, ацэнка твая павінна быць паводле зерня на засеў: за засеў гомару ячменя — пяць­дзясят сыкляў срэбра.

І таксама Рут Мааўлянку, жонку Махлона, я набыў сабе за жонку, каб аднавіць імя памерлага ў спадчыне ягонай, каб не загінула імя памерлага між братоў ягоных і ў брамах месца ягонага. Вы — сьведкі ў гэты дзень».

І сказаў Саўл: «Так скажыце Давіду: “Валадар не патрабуе ніякай платы за нявесту, але толькі сто скуравінак Філістынскіх, каб адпомсь­ціць ворагам валадара”». Бо думаў Саўл гэтак выдаць Давіда ў рукі Філістынцаў.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы