Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



АМОСА 6:12

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Ці бягуць коні па скале? Ці аруць [мора] на валах? Бо вы ператварылі суд у атруту і плады праведнасьці — у палын.

Глядзіце раздзел Копія

17 Крыжаваныя спасылкі  

Я ведаў, што ты ўпарты, і што карак твой жалезны, а лоб твой — мядзяны.

ГОСПАДЗЕ, ці ж вочы Твае ня [зьвернуты] да праўды? Ты ўдарыў іх, а ім не баліць, Ты панішчыў іх, а яны адмовіліся прыняць настаўленьне; яны закамянілі абліччы свае горш за скалу і адмовіліся навярнуцца.

Але вы аралі ліхоту, зьбіралі беззаконьне, елі плод хлусьні, бо ты спадзяваўся на шлях свой і на мноства волатаў тваіх.

Прамаўляюць словы, прысягаюць хлусьліва, [калі] заключаюць запавет. І квітнее як палын суд іхні на разорах палёў.

І Я вынішчу судзьдзю спасярод яго, і заб’ю ўсіх князёў ягоных з ім, кажа ГОСПАД”.

І ня ведаюць яны, як рабіць справядліва, кажа ГОСПАД. Яны зьбіраюць гвалт і ліхадзейства ў палацах сваіх.

Вы ператвараеце суд у палын, і праведнасьць на зямлю кідаеце.

Да зла [скіраваныя] абе­дзьвума рукамі, каб рабіць яго спраўна, князь вымагае [хабару], і судзьдзя [вымагае] платы, і вялікі выказвае згубнае [жаданьне] душы сваёй, і выкрыўляюць усё.

Плод жа праведнасьці ў супакоі сеецца тымі, якія робяць супакой.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы