Бо Ён — Той, Які фармуе горы і стварае вецер, і выяўляе чалавеку думкі Свае, робіць зараніцу цемраю і крочыць па ўзгорках зямлі; ГОСПАД, Бог Магуцьцяў, — імя Ягонае.
і ўвайшоў паміж табарам Эгіпецкім і табарам Ізраільскім, і быў хмарай і цемраю [для адных], і асьвятляў ноч [для другіх]; і не наблізіліся адны да адных праз усю ноч.
Хто зьмераў жменяй сваёй воды, і хто неба зьмераў пядзяй сваёй? Хто трацінай меркі памераў пыл зямлі? Хто ўзважыў на вагах горы, а на шалях — узгоркі?
Аддайце славу ГОСПАДУ, Богу вашаму, перш, чым прыйдзе цемра, і перш, чым спатыкнуцца ногі вашыя ў гарах цёмных. І вы будзеце чакаць сьвятла, а Ён заменіць яго ў цемру сьмерці і зробіць імглою.
Але ёсьць Бог у небе, Які выяўляе таямніцы, і Ён паведамляе валадару Навухаданосару, што мае быць у канцы дзён. Сон твой і відзеж галавы тваёй на ложку тваім гэткія.
Але мне таямніца гэтая выяўлена не з прычыны мудрасьці, што яна ёсьць у-ва мне больш, чым у-ва ўсіх, хто жыве, але дзеля таго, каб паведаміць валадару значэньне [сну] і каб ты мог ведаць думкі сэрца твайго.
дзень цемры і змроку, дзень хмары і імглы. Як зараніца рухаецца па гарах, [так] народ шматлікі і дужы. Падобнага да яго не было спрадвеку і пасьля яго ня будзе аж да гадоў пакаленьня і пакаленьня.
А Ён — Той, Які ўчыніў Стажар’е і Касцоў, і цень сьмерці ператварае ў раніцу, і дзень робіць цёмным як ноч. Ён кліча воды мора і вылівае іх на аблічча зямлі; ГОСПАД — імя Ягонае.
Прысягнуў Госпада ГОСПАД на душу Сваю, кажа ГОСПАД, Бог Магуцьцяў. Мне агідная пыхлівасьць Якуба, і Я ненавіджу палацы ягоныя; і Я выдам [ворагу] горад і тое, што напаўняе яго.
Шчасьлівы ты, Ізраіль! Хто [падобны] да цябе, народ, якога збавіў ГОСПАД. Ён — шчыт абароны тваёй і меч велічнасьці тваёй. Ворагі твае скараюцца перад абліччам тваім, і ты будзеш таптаць каркі іхнія».