Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



АМОСА 2:11

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І Я паставіў з сыноў вашых прарокаў і з юнакоў вашых — назіраў. Хіба ня так было, сыны Ізраіля? — кажа ГОСПАД.

Глядзіце раздзел Копія

34 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў Ільля з Тэшбы з жыхароў Гілеаду Ахаву: «Як жывы ГОСПАД, Бог Ізраіля, перад Якім я стаю. У гэтыя гады ня будзе ані расы, ані дажджу, пакуль ня будзе слова з вуснаў маіх!»

І калі Езабэль забівала прарокаў ГОСПАДА, Абадыя ўзяў сто прарокаў і схаваў іх па пяць­дзясят у адной і другой пячоры, і карміў іх хлебам і вадой.

і Егу, сына Німшы, памажаш на валадара Ізраіля, а Элісэя, сына Шафата, з Абэль-Мэхолы, памажаш на прарока замест сябе.

І вось, нейкі прарок наблізіўся да Ахава, валадара Ізраіля, і сказаў: «Гэта кажа ГОСПАД: “Ці ты бачыш гэты натоўп вялікі? Вось, Я сёньня аддам яго ў рукі твае, і ты даведаешся, што Я — ГОСПАД”».

І адзін чалавек спаміж сыноў прарокаў сказаў сябру свайму паводле слова ГОСПАДА: «Удар мяне!» Але той адмовіўся ўдарыць яго.

І ён пасьпешліва зьняў хустку з вачэй сваіх, і валадар Ізраіля пазнаў, што гэта прарок.

І сказаў валадар Ізраіля Язафату: «Ёсьць яшчэ адзін чалавек, праз якога можам запытацца ГОСПАДА, але я яго ненавіджу, бо ён не праро­чыць мне добрае, але [прарочыць] ліхое. [Гэта] Міхей, сын Імлі». І Язафат сказаў: «Не гавары так, валадар».

І сьведчыў ГОСПАД супраць Ізраіля і супраць Юды праз усіх прарокаў Сваіх і ўсіх відушчых, кажучы: «Зьвярніце са шляхоў сваіх ліхіх і захоўвайце прыказаньні Мае і пастановы Мае паводле ўсяго Закону, які Я даў бацькам вашым і які пасылаў вам праз слугаў Маіх, прарокаў».

І сказалі сыны прарокаў Элісэю: «Вось, месца, у якім мы перад абліччам тваім жывем, цеснае для нас.

І пасылаў ГОСПАД, Бог бацькоў іхніх, да іх пасланцоў Сваіх, рана ўстаючы і пасылаючы, бо меў Ён спагаду да народу Свайго і да Сялібы Сваёй.

Дзеля гэтага так кажа ГОСПАД пра людзей з Анатоту, якія шукаюць душу тваю, кажучы: “Не прароч у імя ГОСПАДА, і не памрэш ад рукі нашай”.

Што вы за пакаленьне? Даведайцеся слова ГОСПАДА. Ці ж Я быў пустыняй для Ізраіля або зямлёй цемры? Дзеля чаго кажа народ Мой: “Мы вызваліліся! Ня прыйдзем больш да Цябе!”

Гэта кажа ГОСПАД. Што благога знайшлі ў-ва Мне бацькі вашыя, што адыйшлі ад Мяне і пайшлі за марнотай, і самі сталіся марнасьцю.

І сказалі сьвятары і прарокі да князёў і да ўсяго народу, кажучы: «Прысуд сьмерці для чалавека гэтага, бо ён прарочыў супраць гораду гэтага, як [гэта] вы чулі ў вушах вашых».

Ад дня, калі бацькі вашыя выйшлі з зямлі Эгіпецкай аж да дня гэтага Я, пасылаючы, пасылаў да вас усіх слугаў Маіх, прарокаў, штодня безупынна,

Назіры ейныя былі чысьцейшыя за сьнег, бялейшыя за малако, целы іхнія былі чыр­ванейшыя за каралі; яны выглядалі як шафір.

«Не прапаведуйце», а яны прапаведуюць: «Не прапаведуйце нам, і аддаліцца ганьба».

І, паклікаўшы іх, загадалі ім зусім не гаварыць і не навучаць у імя Ісуса.

кажучы: «Ці не пагрозамі забаранілі мы вам навучаць пра імя гэтае? І вось, вы напоўнілі Ерусалім вучэньнем вашым і хочаце сьцягнуць на нас кроў Чалавека Гэтага».

[Людзі] з цьвёрдым каркам і з неабрэзаным сэрцам і вушамі! Вы заўсёды супрацівіцеся Духу Сьвятому, як бацькі вашыя, так і вы.

Я пастаўлю ім спаміж братоў іхніх Прарока, [падобнага] табе, і ўкладу словы Мае ў вусны Ягоныя, і Ён прамовіць да іх усё, што Я загадаю Яму.

І паслаў Саўл пасланцоў, каб схапілі Давіда. І яны ўбачылі грамаду прарокаў, якія прарочылі, і Самуэля на чале іх, і зыйшоў на пасланцоў Саўла Дух Божы, і яны таксама пачалі прарочыць.

І даведаўся ўвесь Ізраіль ад Дану аж да Бээр-Шэвы, што Самуэль стаў прарокам ГОСПАДА.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы