Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ІСУСА 9:17

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І сыны Ізраіля вырушылі, і ў трэці дзень прыйшлі ў гарады іхнія, а гарады іхнія Гібэон, Кефіра, Бэерот і Кірыят-Ярым.

Глядзіце раздзел Копія

24 Крыжаваныя спасылкі  

Сын Саўла меў двух начальнікаў войска, адзін меў імя Баана, а імя другога — Рэхаў, сыны Рымона з Бээроту, з сыноў Бэн’яміна, бо Бээрот залічалі да Бэн’яміна.

Ішмая з Гібэону, магутны з трыццаці і над трыццацьцю; Ірмэя, Яхазіэль, Ёханан, Ёзавад з Гедэры;

Гэта былі сыны Халева, сына Хура, першароднага Эфраты: Шаваль, бацька Кірыят-Ярыма,

I былі сыны ў Шаваля, бацькі Кірыят-Ярыма: Гароэ, Хацы, Мэнухот.

I [вось] сем’і Кірыят-Ярыма: Ітрычы, Путычы, Шуматычы і Мішраічы. Ад іх паходзяць Царацяне і Эштааляне.

А Сяліба ГОСПАДА, якую зрабіў Майсей у пустыні, і ахвярнік цэласпаленьня былі ў той час на ўзгорку ў Гібэоне.

сыноў Кірыят-Ярыму, Кефіры і Бээроту — семсот сорак тры;

людзей з Кірыят-Ярыму, Кэфіры і Бээроту — семсот сорак тры;

Быў таксама чалавек, які прарочыў у імя ГОСПАДА, Урыя, сын Шэмаі з Кірыят-Ярыму. Ён прарочыў супраць гораду гэтага і супраць зямлі гэтай [словамі], як усе словы Ярэміі.

і моцна стрывожыўся, бо Гібэон быў горадам вялікім, як адзін з гарадоў валадарскіх, і большы за Гай, і ўсе яго жыхары былі волатамі.

Кірыят-Баал, значыць Кірыят-Ярым і Рабба — два гарады і вёскі іхнія.

З вяршыні гары заварочвала мяжа да крыніцы Мэ-Нэфтаах і вяла да гарадоў гары Эфрон, і заварочвала мяжа да Баалы або Кірыят-Ярыму.

І паварочвала мяжа на захад, і [зыходзіла] на поўдзень ад гары, якая на поўдні перад Бэт-Харонам, і спынялася пры Кірыят-Баале, гэта Кірыят-Ярым, горад сыноў Юды. Гэта бок заходні.

Паўднёвы бок [пачынаўся] ад скраю Кірыят-Ярыму, і мяжа ішла на захад, і дахо­дзіла да крыніцы Мэ-Нэфтааху.

Праз тры дні пасьля заключэньня запавету [Ізраільцяне] пачулі, што яны жывуць у суседзтве і блізка іх.

І сыны Ізраіля не пазабівалі іх, бо запрысягнулі ім князі грамады ў імя ГОСПАДА, Бога Ізраіля. І наракала ўся грамада на князёў.

А жыхары Гібэону, чуючы ўсё, што зрабіў Егошуа з Ерыхонам і Гаем,

Яны сказалі яму: «З далёкай вельмі зямлі прыйшлі слугі твае ў імя ГОСПАДА, Бога твайго. Бо мы чулі пра славу магутнасьці Ягонай, пра ўсё, што ўчыніў Ён у Эгіпце,

Яны пайшлі і разлажыліся табарам у Кірыят-Ярыме ў Юдэі. І тое месца з таго дня называюць Табар Дана, і знаходзіцца яно на захад ад Кірыят-Ярыму.

І паслалі яны пасланцоў да жыхароў Кірыят-Ярыму, кажучы: «Вярнулі Філістынцы Каўчэг ГОСПАДА. Прыходзьце і забярыце яго да сябе».

І прыйшлі жыхары Кірыят-Ярыму, і забралі Каўчэг ГОСПАДА, і прынесьлі яго на ўзгорак у дом Абінадава, і пасьвяцілі Элеазара, сына ягонага, каб захоўваў Каўчэг ГОСПАДА.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы