І сказаў ГОСПАД Егошуа: «Ня бойся і не палохайся! Вазьмі з сабой усіх ваяроў, і ўстань, і ідзіна Гай. Вось Я аддаў у рукі твае валадара Гаю, і народ ягоны, і горад ягоны, і зямлю ягоную.
Калі будзеш праходзіць праз воды, Я з табой, і калі [пойдзеш] праз рэкі, яны не затопяць цябе. Калі пойдзеш праз агонь, не згарыш, і полымя не праглыне цябе.
А ты ня бойся, слуга Мой Якуб, і не палохайся, Ізраіль, бо вось, Я збаўлю цябе з [зямлі] далёкай, і насеньне тваё — з зямлі палону іхняга. І вернецца Якуб, і супачыне, і будзе ў бясьпецы, і ніхто ня будзе трывожыць [яго]!
Галасі, Хешбон, бо зруйнаваны Гай! Лямантуйце, дочкі Раббы, апраніцеся ў зрэбніцу, галасіце і бегайце кругом муроў, бо Мільком пойдзе ў няволю разам са сьвятарамі ягонымі і князямі ягонымі.
Глядзі, ГОСПАД, Бог ваш, даў зямлю перад абліччам вашым, увайдзі і вазьмі яе ў валоданьне, як сказаў табе ГОСПАД, Бог бацькоў тваіх; ня бойся і не палохайся”.