Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ІСУСА 4:24

Біблія (пераклад А.Бокуна)

каб усе народы на зямлі пазналі магутную руку ГОСПАДА, і каб вы ў-ва ўсе дні баяліся ГОСПАДА, Бога вашага”».

Глядзіце раздзел Копія

24 Крыжаваныя спасылкі  

каб яны баяліся Цябе ў-ва ўсе дні, пакуль жывуць на абліччы зямлі, якую Ты даў баць­кам нашым.

каб ведалі ўсе народы зямлі, што толькі ГОСПАД ёсьць Бог, і няма іншага.

А цяпер, ГОСПАДЗЕ, Божа наш, збаў нас, прашу, ад рукі ягонай, і няхай ведаюць усе валадарствы зямлі, што Ты, ГОС­ПАДЗЕ, — Бог, толькі Ты».

І вярнуўся да чалавека Божага ён і ўся дружына ягоная, і стаў перад абліччам ягоным, і сказаў: «Вось, я даведаўся, што на ўсёй зямлі няма Бога, але толькі ў Ізраілі! І цяпер, калі ласка, прымі дар ад слугі твайго».

І багацьце, і слава — ад Цябе, і Ты пануеш над усім; і ў руцэ Тваёй сіла і моц; і ў руцэ Тваёй узьвялічыць і ўмацаваць усё.

І Я таксама буду славіць цябе, калі правіца твая дапаможа табе.

Але Ён збавіў іх дзеля імя Свайго, каб зьявіць магутнасьць Сваю.

Поўнач і поўдзень — Ты іх стварыў; Табор і Гермон радуюцца дзеля імя Твайго.

Бо хто параўнаецца ў аблоках з ГОСПАДАМ? Хто падобны да ГОСПАДА сярод сыноў Божых?

I ўбачыў Ізраіль руку вялікую, якую зьявіў ГОСПАД над Эгіптам; і баяўся народ ГОСПАДА, і паверылі ГОСПАДУ і Майсею, слузе Ягонаму.

Няхай ахопіць іх жах і баязьлівасьць. Ад вялікасьці рамяна Твайго замоўкнуць яны як камень, аж пакуль пройдзе народ Твой, ГОСПАДЗЕ, пакуль пройдзе народ гэты, які Ты набыў [для Сябе].

I сказаў Майсей народу: «Ня бойцеся, бо дзеля таго, каб выпрабаваць вас, прыйшоў Бог, і каб праз гэта страх Ягоны быў перад абліччам вашым, каб вы не грашылі».

Але дзеля таго Я захаваў цябе, каб паказаць табе сілу Маю і каб абвяшчалі імя Маё па ўсёй зямлі.

Зьявіў ГОСПАД рамяно сьвятасьці Сваёй на вачах усіх народаў, і ўбачаць усе канцы зямлі збаўленьне Бога нашага.

І Я заключу з імі запавет вечны, што не адвярнуся ад іх, каб рабіць дабро ім, і страх Мой укладу ў сэрца іхняе, каб яны не адступаліся ад Мяне.

І ўбачаць усе народы зямлі, што імя ГОСПАДА заклікаюць над табою, і будуць баяцца цябе.

каб ты баяўся ГОСПАДА, Бога твайго, і захоўваў усе прыказаньні і загады Ягоныя, якія я загадваю табе, сынам тваім і сынам сыноў тваіх на ўсе дні жыцця твайго, каб даўгавечныя былі дні твае.

Сёньня аддасьць цябе ГОСПАД у рукі мае, і я перамагу цябе, і адсяку табе галаву тваю, і аддам трупы табару Філістынцаў сёньня птушкам паднебным і зьвярам зямным, і няхай ведае ўся зямля, што ёсьць Бог у Ізраіля.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы