Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ІСУСА 3:15

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І заледзь прыйшлі яны да Ярдану, і ногі сьвятароў, якія несьлі Каўчэг, уступілі ў ваду, — а Ярдан у пару жніва падымаецца аж да берагоў, —

Глядзіце раздзел Копія

12 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў яму Ільля: «Застанься тут, бо ГОСПАД паслаў мяне да Ярдану». А ён сказаў: «Як жывы ГОСПАД і як жывая душа твая, не пакіну цябе». І пайшлі яны абодва [разам].

Гэта тыя, якія перайшлі Ярдан у першы месяц, калі ён перапоўнены па-над берагі свае, і разагналі ўсіх, што жылі ў далінах на ўсходзе і на захадзе.

І прыйшлі [людзі] з сыноў Бэн’яміна і Юды ў крэпасьць да Давіда.

Топча яго нага, [топчуць] ногі ўбогага, стопы бедных.

Калі ты бег з пешымі і змучыўся, як будзеш бегчы з коньнікамі? І калі ў краіне супакою ты пачуваеш сябе бясьпечна, што ты будзеш рабіць у гушчары Ярдану?

Вось, ён выходзіць як леў з гушчара над Ярданам на паплавы зялёныя. Я ў момант змушу яго ўцякаць ад іх, а выбранага юнака пастаўлю над імі. Бо хто [падобны] да Мяне, або хто пакліча Мяне [на суд]? І які пастыр устаіць перад абліччам Маім?

Ён утаймоўвае мора і высушвае яго, і ўсе рэкі высушвае; марнее Башан і Кармэль, і кветка Лібану вяне.

Як толькі стопы ног сьвятароў, што нясуць Каўчэг ГОСПАДА, Госпада ўсёй зямлі, будуць у водах Ярдану, воды разьдзеляцца, і тыя, што ця­куць з гор, стануць сьцяною».

Калі яны выйшлі, несучы Каўчэг Запавету ГОСПАДА, і пачалі ісьці па сухой зямлі, вярнуліся воды на месца сваё і цяклі як раней у сваіх берагах.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы