І Я вывеў бацькоў вашых з Эгіпту, і прыйшлі вы да мора. І гналіся за бацькамі вашымі Эгіпцяне з калясьніцамі і коньнікамі аж да Мора Чырвонага.
І Ты разьдзяліў мора перад імі, і яны прайшлі сярод мора па сухмені, а тых, якія гналіся за імі, Ты ўкінуў у глыбіні, як камень у воды бурлівыя.
Ён расьсек мора і перавёў іх [праз яго], і паставіў воды, як капу.
I вырушылі сыны Ізраіля з Рамсэса ў Сукот [у ліку] каля шасьцісот тысячаў пешых мужчынаў, апрача дзяцей.
I сталася, што ў той самы дзень ГОСПАД вывеў сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкай паводле дружынаў іхніх.
Бо Я вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай, і выкупіў цябе з дому няволі, і паслаў перад абліччам тваім Майсея, Аарона і Мірыям.
Ён вывеў іх, учыніўшы цуды і знакі ў зямлі Эгіпецкай, і ў Чырвоным моры, і ў пустыні сорак гадоў.
Вераю перайшлі яны праз Чырвонае мора, як па сухому; на што спакусіўшыся, Эгіпцяне былі патопленыя.