І Пінхас, сын Элеазара сьвятара, і князі вярнуліся ад сыноў Рубэна і сыноў Гада з зямлі Гілеад у зямлю Ханаан, да сыноў Ізраіля, якім прынесьлі словы гэтыя.
І Пінхас, сын Элеазара сьвятара, сказаў сынам Рубэна, сынам Гада і сынам Манасы: «Пераканаліся мы сёньня, што сярод вас ГОСПАД, бо вы не дапусьціліся нявернасьці адносна ГОСПАДА, і захавалі сыноў Ізраіля ад рукі ГОСПАДА!»
І справа гэтая была добрай у вачах сыноў Ізраіля, і дабраславілі Бога сыны Ізраіля, і не гаварылі больш, каб ісьці супраць іх ваяваць, каб спустошыць зямлю, абжытую сынамі Рубэна і сынамі Гада.