Сыны Ізраіля далі лявітам, кідаючы жэрабя, гарады гэтыя і пашы іхнія, як загадаў ГОСПАД праз Майсея.
Сымон і Левій, браты, зброя іхняя — прылада гвалту.
Пракляты гнеў іхні, бо моцны, і лютасьць іхняя, бо заядлая. Падзялю іх у Якубе і расьцярушу іх у Ізраілі.
Жэрабя кідаюць у заўлоньне, але ад ГОСПАДА ўсе суды яго.
Жэрабя спыняе сваркі і дзеліць між магутнымі.
І прыйшлі сыны Рубэна і сыны Гада, і сказалі Майсею, і Элеазару сьвятару, і князям грамады, кажучы:
Падзяліце зямлю жэрабям паміж сем'ямі вашымі, шматлікай павялічце спадчыну яе, малалікай зьменшыце спадчыну яе. Як жэрабя выпадзе, так будзе падзелена спадчына. Паводле пакаленьняў бацькоў вашых атрымаеце спадчыну.
У гарадах яны будуць жыць, а пашы будуць для быдла іхняга, для статку іхняга і для ўсёй жывёлы іхняй.
А вы падзяліце зямлю на сем частак і прынясіце [апісаньне] сюды да мяне, і я перад абліччам ГОСПАДА, Бога нашага, кіну дзеля вас жэрабя.
І сыны Ізраіля далі лявітам са спадчыны сваёй паводле загаду ГОСПАДА гарады і пашы іхнія.
Сынам Мэрары паводле сем'яў іхніх жэрабям выпала дванаццаць гарадоў ад пакаленьняў Рубэна, Гада і Завулёна.
З пакаленьня сыноў Юды і з пакаленьня сыноў Сымона далі гарады, якія названыя паіменна.