Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ІСУСА 17:14

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І прамовілі сыны Язэпа да Егошуа, кажучы: «Чаму ты даў мне адно толькі жэрабя і адну толькі частку, хоць я маю такое мноства людзей, бо так даб­раславіў мяне ГОСПАД?»

Глядзіце раздзел Копія

12 Крыжаваныя спасылкі  

I запярэчыў бацька ягоны, і сказаў: «Ведаю, сыне мой, ведаю, таксама ён будзе народам, і таксама ён будзе вялікі, але брат ягоны малодшы будзе большы за яго, і насеньне ягонае будзе поўняю народаў».

I дабраславіў іх у той дзень, кажучы: «Табою будзе дабраслаўляць Ізраіль, кажучы: “Няхай зробіць табе Бог, як Эфраіму і Манасе”». I паставіў Эфраіма перад Манасам.

I я даў табе на адну частку больш за братоў тваіх, тую, якую я ўзяў з рукі Амарэя мячом маім і лукам маім».

А пры мяжы Манасы ад боку ўсходняга да боку заходняга — частка Эфраіма.

з пакаленьня Ісахара — Ігаль, сын Язэпа;

Больш шматлікім павялічыш спадчыну іхнюю; менш шматлікім паменшыш спадчыну іхнюю; кожнаму асобна, паводле сьпісу, будзе дадзена спадчына.

Пайшлі яны замуж за [лю­дзей] з сям'і сыноў Манасы, сына Язэпа, і так спадчына іхняя засталася пры пакаленьні сям'і бацькі іхняга.

І ўспадкаемілі гэта сыны Язэпа: Манаса і Эфраім.

І сказаў ім Егошуа: «Калі ты — народ вялікі, займай лес, выкарчуй сабе [абшар] у зямлі Пэрэзэяў і Рэфаімаў, калі табе на гары Эфраіма зацесна!»




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы