няхай будуць дадзены нам сем чалавек з сыноў ягоных, і мы іх павесім перад ГОСПАДАМ у Гіве Саўла, [ранейшага] выбранца ГОСПАДА». І валадар сказаў: «Я дам вам».
І [Давід] аддаў іх у рукі Гібэонцаў, і яны павесілі іх на гары перад абліччам ГОСПАДА. І загінулі гэтыя сямёра разам, і былі яны забітыя ў першыя дні жніва, на пачатку жніва ячменю.
І сказаў ГОСПАД Майсею: «Зьбяры ўсіх [вінаватых] начальнікаў народу і павесь іх перад ГОСПАДАМ на сонцы, і адвернецца ярасьць гневу ГОСПАДА ад Ізраіля».
А Юдэі, каб не засталіся целы на крыжы ў суботу, таму што быў дзень прыгатаваньня, а тая субота была днём вялікім, прасілі Пілата, каб перабіць ў іх галёнкі і зьняць.
А валадара Гаю павесіў на дрэве аж да вечара. На заходзе сонца загадаў Егошуа зьняць парэшткі ягоныя з дрэва, і кінулі яго каля ўваходу ў брамы гораду і накідалі над ім купу камянёў, якая [захавалася] да сёньня.
І сказалі Зэбах і Цальмуна: «Ты сам устань і забі нас, бо які чалавек, такая і сіла ягоная». І ўстаў Гідэон, і забіў Зэбаха і Цальмуна, і забраў паўмесяцы, што віселі на шыях вярблюдаў іхніх.
А Самуэль сказаў: «Як меч твой пазбаўляў жанчынаў дзяцей іхніх, так між жанчынамі маці твая застанецца без дзяцей». І забіў Самуэль Агага перад абліччам ГОСПАДА ў Гільгале.