Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ІСАІ 64:3

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Калі Ты чыніш страшныя рэчы, якіх мы не чакалі, Ты зыходзіш, і перад абліччам Тваім топяцца горы!

Глядзіце раздзел Копія

16 Крыжаваныя спасылкі  

Ці ёсьць хто яшчэ, як народ Твой, Ізраіль? Ці ёсьць на зямлі народ, дзеля якога Бог прыйшоў, каб адкупіць яго Сабе за народ і праславіць імя Сваё, і ўчыніць для яго вялікія і страшныя рэчы ў зямлі Тваёй, выганяючы перад народам Тваім, які Ты вызваліў з Эгіпту, народы і багоў іхніх?

цуды ў зямлі Хама, страшныя [рэчы] каля мора Чырвонага.

Кажыце да Бога: «Які Ты страшны ў дзеяньнях Тваіх! Дзеля вялікасьці моцы Тваёй падпарадкоўваюцца Табе ворагі Твае.

Хадзеце і паглядзіце на дзеяньні Бога, страшнага ва ўчынках [Сваіх] адносна сыноў чалавечых.

Божа, калі Ты выходзіў перад народам Тваім, калі праходзіў праз пустыню, (Сэлях)

Давайце і спаўняйце абяцаньні ГОСПАДУ, Богу вашаму; усе, што навакол Яго, нясіце дары Страшліваму.

I сказаў [Госпад]: «Вось, Я заключу запавет, перад усім народам тваім учыню цуды, якія не былі твораныя на ўсёй зямлі і ні ў якім з народаў; і ўбачыць увесь народ, сярод якога ты, учыненае ГОСПАДАМ, бо страшнае будзе тое, што Я ўчыню праз цябе.

Таму ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА на народ Ягоны, і Ён выцягнуў руку Сваю суп­раць яго, каб пакараць яго, і задры­жэлі горы, і трупы іхнія [сталіся] як сьмецьце сярод вуліцы. Але на гэтым усім не спыніўся гнеў Ягоны, і рука Ягоная яшчэ выцягнута.

О, каб Ты разьдзёр неба і зыйшоў! Перад абліччам Тваім растапіліся б горы!

Бог ідзе з Тэману, і Сьвяты — з гары Паран. (Сэлях) Закрыла неба слава Ягоная, і хвала Ягоная напоўніла зямлю.

Ён стаў, і дрыжыць зямля; Ён глянуў, і трымцяць народы; і рассыпаліся горы вечныя, схіліліся ўзгоркі спрадвечныя; шляхі Ягоныя — вечныя.

Ён — хвала твая і Бог твой, Ён учыніў дзеля цябе вялікія і жудасныя [рэчы], якія бачылі вочы твае.

Або ці спрабаваў які бог прыйсьці і выбраць сабе народ спасярод [іншых] народаў праз выпрабаваньні, знакі, цуды і войны, рукою моцнаю і рамяном узьнятым праз жахі вялікія, як ўсё, што зрабіў вам ГОСПАД, Бог ваш, у Эгіпце на вачах тваіх?




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы