Які вёў іх праз бяздоньні, як каня ў пустыні, і яны не спатыкаліся?
А іх вывеў са срэбрам і золатам, і не было ў каленах іхніх нядужага.
Ён утаймаваў мора Чырвонае, і яно высахла; і Ён правёў іх праз бяздоньне як праз пустыню.
Вялікі супакой Ты даеш тым, якія любяць Закон Твой, і яны не спатыкнуцца.
I выцягнуў Майсей руку сваю на мора, і гнаў ГОСПАД мора гвалтоўным усходнім ветрам усю ноч, і зрабіў мора сухменем, і расьсекліся воды.
Тады пойдзеш бясьпечна шляхам тваім, і нага твая не пахісьнецца.
Яны выйшлі з плачам, Я прывяду іх з малітваю, Я павяду іх да струмянёў вады шляхам простым, ня будуць яны спатыкацца на ім, бо Я стаўся для Ізраіля бацькам, і Эфраім — першародны Мой.
І ты не пачуеш больш зьнявагаў ад народаў і насьмешак ад плямёнаў, і больш ня будзеш рабіць бязьдзетным народ твой, кажа Госпад ГОСПАД”».
Ты топчаш коньмі Тваімі мора, хваляваньне водаў вялікіх.