I сказаў Майсей Богу: «Вось, я прыйду да сыноў Ізраіля і скажу ім: “Бог бацькоў вашых паслаў мяне да вас”. А яны скажуць мне: “Якое імя Яго?” Што я маю сказаць ім?»
I сказаў [Госпад]: «Я правяду перад абліччам тваім усю добрасьць Сваю, і назаву імя ГОСПАДА перад табою, і буду літасьцівы для таго, для каго буду літасьцівы, і буду міласьцівы для таго, для каго буду міласьцівы».
Узыйдзі на высокую гару, дабравесьнік Сыёну! Узьнімі з [усёй] сілы голас твой, ты, дабравесьнік Ерусаліму! Узьнімі [голас], ня бойся, кажы гарадам Юды: «Вось Бог ваш!»
І будуць валадары выхавацелямі тваімі, а валадаркі іхнія — карміцелькамі тваімі. Абліччам да зямлі будуць пакланяцца табе і будуць лізаць пыл ног тваіх, і ты даведаешся, што Я — ГОСПАД, і ня будуць асаромлены тыя, якія спадзяюцца на Мяне».
І ня будзе вучыць больш чалавек бліжняга свайго і кожны брата свайго, кажучы: “Пазнайце ГОСПАДА”, бо ўсе, ад найменшага з іх да найбольшага, будуць ведаць Мяне, кажа ГОСПАД, бо Я прабачу беззаконьні іхнія, і пра грахі іхнія ня буду больш узгадваць.
І даведаецеся, што Я — ГОСПАД, калі гэта зраблю Вам дзеля імя Майго, а не паводле вашых шляхоў ліхіх і вашых учынкаў няверных, дом Ізраіля, кажа Госпад ГОСПАД”».