Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ІСАІ 51:10

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Ці ж ня Ты — Той, Які высушыў мора, ваду вялікага бяздоньня, глыбіні мора зрабіў шляхам, каб ішлі адкупленыя?

Глядзіце раздзел Копія

20 Крыжаваныя спасылкі  

I збавіў іх з рукі ненавісьніка, і выбавіў іх з рукі ворага.

Ён утаймаваў мора Чырвонае, і яно высахла; і Ён правёў іх праз бяздоньне як праз пустыню.

Ты моцай Тваёй разьдзяліў мора, скрышыў галовы цмокаў у водах.

Голас грымотаў Тваіх у віхуры; маланкі сусьвет асьвятлялі; зямля трэслася і дрыжэла.

А сыны Ізраіля ішлі па сухому па сярэдзіне мора, і воды былі для іх мурам праваруч іх і леваруч іх.

Ты вёў у міласэрнасьці Тваёй народ, які Ты адкупіў, прывёў сілаю Тваёю ў жытло сьвятасьці Тваёй.

І ГОСПАД паложыць закляцьце на затоку мора Эгіпецкага, і патрасе рукою Сваёй над ракою ў моцы ветру Свайго, і разьдзеліць яе на сем ручаінаў, і можна будзе перайсьці яе ў сандалах.

І будзе шырокая дарога для рэшты народу Ягонага, якія застануцца з [выгнаньня] ў Асірыю, як гэта было ў той дзень для Ізраіля, калі ён выходзіў з зямлі Эгіпецкай.

І вернуцца выбаўленыя ГОСПАДАМ, і ўзыйдуць на Сыён са сьпяваньнем, і радасьць вечная будзе на галовах іхніх. Вясёласьць і радасьць будуць з імі, смутак і стагнаньне ўцякуць [ад іх].

І будзе там гасьцінец і шлях, і назавуць яго шляхам сьвятым, і ня будзе хадзіць па ім нячысты, і будзе ён толькі для іх, і неразумны не заблукае, калі пойдзе шляхам [гэтым].

Ня будзе там ільва, і драпежны зьвер ня ўзыйдзе на яго і ня знойдзецца там, але будуць хадзіць там адкупленыя.

Спустошу горы і ўзгоркі, і высушу ўсю зеляніну іхнюю, і перамяню рэкі ў астравы, а азёры высушу.

Гэта кажа ГОСПАД, Які адкрыў шлях праз мора і сьцежку праз воды бурлівыя,

Чаму, калі Я прыйшоў, не было нікога? Я клікаў, і ні­хто не адказваў? Ці ж кароткай стала рука Мая, каб вызваляць? Ці ж ня маю Я сілы, каб выратоўваць? Вось, пагрозай Маёй Я высушваю мора, перамяняю рэкі ў пустыню, і гніюць рыбы іхнія без вады, і дохнуць ад смагі.

І будуць называць іх народам сьвятым, адкупленымі ГОСПАДАМ, а цябе будуць клікаць “Пажаданая”, “Горад непакінуты”.

У кожным уціску іхнім цесна [было] і Яму, і анёл аблічча Ягонага выбаўляў іх. У любові Сваёй і ў ласкавасьці Сваёй Ён Сам адкупіў іх, і ўзяў іх, і насіў іх усе дні старадаўнія.

Як у дні выхаду ягонага з зямлі Эгіпецкай, Я пакажу яму цуды.

І ён пройдзе праз мора нядолі, і разаб’е хвалі марскія, і высахнуць усе глыбіні ракі, і ўпадзе пыхлівасьць Асірыі, і скіпетр Эгіпту будзе забраны.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы