Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ІСАІ 44:25

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Я зьнішчаю знакі брахлівых і выяўляю дурасьць прадказальнікаў, адсылаю назад мудрацоў і веданьне іхняе ператвараю ў глупоту.

Глядзіце раздзел Копія

30 Крыжаваныя спасылкі  

І паведамілі Давіду, кажучы: «Ахітафэль у змове з Абсаломам». І сказаў Давід: «ГОСПАДЗЕ, зрабі неразумнай раду Ахітафэля».

А парада Ахітафэля, якую ён даваў, у гэтыя дні была быццам слова Бога. Бо такая была ўсякая парада Ахітафэля, як для Давіда, так і для Абсалома.

А Ахітафэль убачыў, што не была выканана парада ягоная, і ён асядлаў асла, і ўстаў, і вярнуўся ў дом свой у горад свой, і даў загад адносна дому свайго, і павесіўся, і памёр, і быў пахаваны ў магіле бацькі свайго.

І памёр валадар, і быў прывезены ў Самарыю, і пахавалі валадара ў Самарыі.

І ўсе прарокі прарочылі, кажучы: «Ідзі на Рамот Гілеадзкі, і будзеш мець посьпех, і аддасьць ГОСПАД [яго] ў руку валадара».

І разгарэлася бітва ў той дзень, і валадар Ізраіля стаяў на калясьніцы супраць Сірыйцаў аж да вечара, і памёр у часе заходу сонца.

ГОСПАД разьбіў намеры паганаў, запярэчыў думкам народаў.

I не маглі варажбіты ўстаяць перад Майсеем з прычыны запаленьня, бо запаленьне было на варажбітах і на ўсіх Эгіпцянах.

І заломіцца дух Эгіпту ў ім самім. І Я заблытаю раду ягоную, яны будуць радзіцца з ідаламі, з духамі памёршых, з чараўнікамі і з варажбітамі.

таму вось, Я зноў учыню дзіўнае з народам гэтым, робячы цуды і дзівосы. І загіне мудрасьць мудрацоў іхніх, і разумнасьць разумных іхніх зьнікне».

Адносна Эдому. «Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Ці ўжо больш няма мудрасьці ў Тэмане? Хіба спынілася рада разумных, і непатрэбнай сталася мудрасць іхняя?

Меч на варажбітоў, і яны стануцца дурнямі; меч на волатаў ягоных, і яны напужаюцца!

І Я напаю князёў ягоных, і мудрацоў ягоных, і ваяводаў ягоных, і ўрадоўцаў ягоных, і волатаў ягоных, і яны заснуць сном вечным, і не прачнуцца, кажа Валадар. ГОСПАД Магуцьцяў — імя Ягонае.

І ў-ва ўсіх справах мудрасьці і разуменьня, пра што валадар пытаўся ў іх, ён знайшоў іх у дзесяць разоў [лепшымі] за ўсіх варажбітоў і астролягаў, якія [былі] ў-ва ўсім валадарстве ягоным.

А відзеж галавы маёй на ложку маім [такі]: я бачыў, вось, пасярод зямлі дрэва, і вышыня ягоная вялікая.

Прыйдуць дні наведваньня, прыйдуць дні адплаты. Ізраіль даведаецца, што прарок здурнеў, і ашалеў чалавек духа з прычыны мноства беззаконьня твайго і вялікай варожасьці [да Бога].

І будуць асаромлены відушчыя, і будуць у ганьбе прадказальнікі, усе яны закрыюць вусны свае, бо ня будзе адказу ад Бога.

Бо балваны гавораць беззаконьне, і прадказальнікі бачаць хлусьню і распавядаюць пра сны марныя, пацяшаюць марнасьцю. Дзеля гэтага яны бадзяюцца, як авечкі; яны прыгнечаныя, бо няма пастыра.

Няма варажбы ў Якуба, ані прадказаньняў у Ізраіля. У свой час будзе сказана Якубу і Ізраілю, што ўчыніць Бог.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы