Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ІСАІ 42:11

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Няхай радуецца пустыня і гарады ейныя, паселішчы, у якіх жыве Кедар! Няхай гамоняць радасна жыхары Сэлі, з вяршыняў гор няхай усклікаюць.

Глядзіце раздзел Копія

21 Крыжаваныя спасылкі  

I сказаў ГОСПАД ёй: «Два народы ў жываце тваім, і два народы выйдуць з нутра твайго; і адзін народ будзе мацнейшым за другі, і старэйшы будзе служыць малодшаму».

Гора мне, што я жыву ў Мэшэха, што я пасяліўся каля намётаў Кедару!

Выслаўляйце ГОСПАДА, бо Ён зрабіў велічнае! Няхай гэта будзе вядома па ўсёй зямлі.

Пашліце авечку кіраўніку краіны з Сэлі, што ў пустыні, на гару дачкі Сыёну!

Бо так сказаў мне Госпад: «Яшчэ год, як год найміта, і скончыцца ўся слава Кедару.

І будзе жыць у пустыні суд, а праведнасьць паселіцца ў садзе.

Няхай весяліцца пустыня і [зямля] сухая, няхай радуецца стэп і няхай красуе як нарцыс!

Тады кульгавы будзе скакаць як алень, і засьпявае язык нямога, бо пацякуць воды ў пустыні і струмяні ў стэпе.

Голас таго, хто кліча: «У пустыні рыхтуйце шлях ГОСПАДУ, прастуйце ў стэпе сьцежкі Богу нашаму.

Вось, Я раблю новае, цяпер яно вырастае. Ці ж вы гэтага ня ведаеце? Вось, Я раблю шлях у пустыні, а рэкі — у стэпе.

Якія прыгожыя на гарах ногі тых, што дабравесь­цяць і абвяшчаюць мір, дабравесьцяць дабро і абвяшчаюць збаўленьне, кажуць Сыёну: «Валада­рыць Бог твой»!

Усе авечкі Кедару зьбяруцца да цябе, бараны Нэбаёту паслужаць табе, яны ўзыйдуць на ахвярнік Мой як [ахвяра] ўпадабаная, і Я ўслаўлю дом красы Маёй.

Вось, Я супраць цябе, жыхарка даліны, скала на раўніне, кажа ГОСПАД. Вы гаворыце: “Хто прыйдзе на нас, і хто ўвойдзе ў памяшканьні нашыя?”

Пакідайце гарады і жывіце сярод скалаў, жыхары Мааву, і будзьце як голуб, які віе гняздо на збоччах на краі стромы.

Падманула цябе фанабэрыя твая і пыхлівасьць сэрца твайго, цябе, які жывеш у пячорах скальных і трымаешся ўзгоркаў высокіх. Бо хоць ты высока зьвіў гняздо сабе, як арол, Я і адтуль скіну цябе, кажа ГОСПАД.

“Устаньце і ідзіце на народ спакойны, які жыве бясьпечна, кажа ГОСПАД, няма ў іх брамаў, і няма засавак, і жывуць яны самотна”.

Арабія і ўсе князі Кедару куплялі з рукі тваёй, ягнятамі, баранамі і казламі гандлявалі з табою.

Пыхлівасьць сэрца твайго зьвяла цябе, які жывеш у расколінах скалы, які на вышыні [маеш] сялібу і кажаш у сэрцы тваім: «Хто скіне мяне на зямлю?»

Вось, на горах ногі дабравесьніка, які абвяшчае супакой. Сьвяткуй, Юда, сьвяты твае, выконвай абяцаньні твае, бо больш ня будзе Бэліял праходзіць па табе; ён цалкам зьнішчаны!




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы