«І да каго вы прыраўняеце Мяне, каб быў Я роўны [яму]?» — кажа Сьвяты.
Няма між багамі падобнага да Цябе, Госпадзе, і няма такіх чынаў, як Твае.
Бо хто параўнаецца ў аблоках з ГОСПАДАМ? Хто падобны да ГОСПАДА сярод сыноў Божых?
Хто, як Ты, ГОСПАДЗЕ, між багамі? Хто, як Ты, праслаўлены ў сьвятасьці, страшны ў хвале, Той, Які робіць цуды?
Да каго падобным зробіце Бога? Які вобраз надасьцё Яму?
Да каго падобным і роўным вы зробіце Мяне? І з кім Мяне параўнаеце і да каго ўпадобніце?
Ці які народ чуў голас Бога, Які прамаўляў з сярэдзіны агню, які ты чуў, і застаўся жывым?
Не рабі сабе статуі і ніякай выявы таго, што на небе высока і што на зямлі нізка, і што ў вадзе ніжэй зямлі.