І сказаў Эзэкія: «Які знак, што я ўвайду ў Дом ГОСПАДА!»
І сказаў Эзэкія Ісаі: «Які знак [будзе], што ГОСПАД аздаровіць мяне і што на трэці дзень я ўвайду ў Дом ГОСПАДА?»
Сьпеў узыходжаньня. Давіда. Узрадаваўся я, калі мне сказалі: «Хадзем у Дом ГОСПАДА!»
І гэта вось будзе табе на знак ад ГОСПАДА, што ГОСПАД выканае слова гэтае, якое Ён прамовіў.
У той час Мэрадах-Баладан, сын Баладана, валадар Бабілону, паслаў да Эзэкіі лісты і дары, бо ён пачуў, што той быў хворы і ачуняў.
Пасьля гэтага Ісус знаходзіць яго ў сьвятыні і кажа яму: «Вось, ты стаўся здаровым, не грашы больш, каб ня сталася з табою нешта горшае».