Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ІСАІ 29:3

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І Я разлажу табар супраць цябе, атачу цябе валам, і пастаўлю супраць цябе вежы.

Глядзіце раздзел Копія

9 Крыжаваныя спасылкі  

І паслаў валадар Асірыі з Ляхіша начальніка войска і галоўнага эўнуха, і Рабсака да валадара Эзэкіі ў Ерусалім з вялікім войскам. І яны пайшлі, і прыйшлі ў Ерусалім, і пайшлі, і прыйшлі, і сталі каля каналу верхняе сажалкі, якая на дарозе Поля Валюшніка.

Дзеля гэтага так кажа ГОС­ПАД пра валадара Асірыі: “Ня ўвойдзе ён у горад гэты, і ня выпусьціць у яго стралы, і не наставіць супраць яго шчыт, і не насыпе кругом яго валу.

Дачка Сыёну пакінута як намёт у вінаградніку, як будан у агародзе, як горад у аблозе.

У правай руцэ ягонай прадказаньне: “Ерусалім”, каб паставіць тараны, адкрыць вусны ў крыку баявым, узь- няць голас гармідару ваеннага, паставіць тараны супраць брамаў, насыпаць вал і збудаваць вежы.

Пачуўшы пра гэтае, валадар загневаўся і, паслаўшы жаўнераў сваіх, выгубіў забойцаў тых, і горад іхні спаліў.

А калі дрэва не надаецца на ежу, зьнішчы яго, і сьсячы яго, і пабудуй махіны [для аблогі] гораду, які ваюе з табою, пакуль не здабудзеш яго.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы