Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ІСАІ 28:21

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Бо паўстане ГОСПАД, як на гары Перацым, як у даліне ў Гібэоне, будзе Ён гневацца, каб учыніць справу Сваю, дзіўную справу Сваю, каб выканаць работу Сваю, незвычайную работу Сваю.

Глядзіце раздзел Копія

21 Крыжаваныя спасылкі  

І пайшоў Давід у Баал-Пэрацым, і разьбіў іх там Давід, і сказаў: «Разьдзяліў ГОСПАД ворагаў маіх перад абліччам маім, як разьдзяляюцца воды». Таму тое месца названае Баал-Пэрацым.

І зрабіў Давід так, як загадаў яму ГОСПАД, і перамог Філістынцаў ад Гевы аж да ўваходу ў Гэзэр.

І пайшлі яны ў Баал-Пэрацым, і пабіў іх там Давід, і сказаў Давід: «Пабіў Бог ворагаў маіх рукою маёю, як прарыў вады». Дзеля гэтага далі імя месцу гэтаму Баал-Пэрацым.

І зрабіў Давід, як загадаў яму Бог; і пабілі табар Філістынскі ад Гібэону аж да Гэзэры.

Хто за мяне супраць злачынцаў паўстане? Хто заступіцца за мяне супраць тых, што робяць злачынства?

І станецца, калі Госпад скончыць усе справы Свае на гары Сыён і ў Ерусаліме, [Ён скажа]: «Я наведаю плод пыхлівага сэрца валадара Асірыі і фанабэрыю ганарыстых вачэй ягоных».

Колькі разоў пойдзе [навала], схопіць вас, бо будзе яна праходзіць кожную раніцу, і ўдзень, і ўначы, і будзеце з жахам чуць вестку [гэтую].

таму вось, Я зноў учыню дзіўнае з народам гэтым, робячы цуды і дзівосы. І загіне мудрасьць мудрацоў іхніх, і разумнасьць разумных іхніх зьнікне».

бо калі ён убачыць пасярод сябе дзяцей сваіх, справу рук Маіх, ён будзе сьвя­ціць імя Маё, і будуць шанаваць Сьвятога Якуба, і будуць баяцца Бога Ізраіля.

Як агонь паліць гальлё, і як кіпіць вада на агні, так дай пазнаць імя Тваё ворагам Тваім. Перад абліччам Тваім будуць дрыжаць народы.

За беззаконьні вашыя і за беззаконьні бацькоў вашых, кажа ГОСПАД, што вы кадзілі на гарах і на ўзгорках зьневажалі Мяне, Я адмераю ім плату ва ўлоньне іхняе за ўчынкі старадаўнія.

Усе, што любілі цябе, забыліся пра цябе, і не шукаюць цябе, бо Я ўдарыў цябе ўдарам варожым, жудаснай карай за шматлікія беззаконьні твае, бо памножыліся грахі твае.

Пляскаюць у далоні свае над табою ўсе, якія прахо­дзяць дарогаю, сьвішчуць і ківа­юць галовамі сваімі над дачкою Ерусаліму: «Хіба гэта той горад, пра які казалі: “Дасканаласьць прыгажосьці, ра­дасьць для ўсёй зямлі”?».

бо не з [жаданьня] сэрца Свайго Ён прыгнятае і дае пакуты сынам чалавечым.

І сталася ў дванаццатым годзе, у дзясятым [месяцы], у пяты [дзень] месяца пасьля выгнаньня нашага, і прыйшоў да мяне ўцякач з Ерусаліму, кажучы: «Захоплены горад!»

«Паглядзіце на народы і прыгледзьцеся, і зьдзіўленьнем зьдзі­віцеся, бо Я зраблю справу ў дні вашыя, што не паверыце, калі вам раскажуць [пра яе].

І напалохаў іх ГОСПАД зьяўленьнем Ізраіля, і зрабіў ім вялікую паразу ў Гібэоне, і гналі іх [сыны Ізраіля] ў бок узгорку Бэт-Харон, і білі іх аж да Азэкі і Македы.

Калі ўцякалі яны перад Ізраілем і былі на схіле гары Бэт-Харон, ГОСПАД кідаў на іх вялікія камяні з неба аж да Азэкі, і больш іх паўмірала ад камянёў градавых, чым ад мяча сыноў Ізраіля.

У той дзень, калі выдаў ГОСПАД Амарэйцаў сынам Ізраіля, сказаў Егошуа ГОСПАДУ на вачах Ізраіля: «Стой, сонца, над Гібэонам, і ты, месяц, над далінай Аялона.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы