Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ІСАІ 28:12

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Той, Які сказаў ім: «Вось супачынак! Дайце супачыць змучанаму! Вось адпачынак!» Але яны не хацелі слухаць.

Глядзіце раздзел Копія

14 Крыжаваныя спасылкі  

І клікаў Аса да ГОСПАДА, Бога свайго, і сказаў: «ГОСПАДЗЕ, няма [нікога], акрамя Цябе, каб дапамагчы шматлікаму, [або таму, хто] ня мае сілы. Дапамажы нам, ГОС­ПАДЗЕ, Божа наш, бо мы на Цябе спадзяемся і ў імя Тваё мы выйшлі супраць мноства гэтага. ГОСПАДЗЕ, Ты — Бог наш! Няхай ня спыніць Цябе чалавек».

І станецца ў той дзень, што корань Есэя будзе стаяць як знак для народаў. Яго будуць шукаць народы, і будзе слаўным месца супачынку Ягонага.

І даюць кнігу гэтую таму, які ня ўмее чытаць, кажучы: «Чытай яе!», а ён кажа: «Я ня ўмею чытаць».

Бо гэта кажа Госпад ГОСПАД, Сьвяты Ізраіля: «Калі вы навернецеся і будзеце ў супакоі, будзеце збаўленыя, бо ў сьцішанасьці і спадзяваньні будзе сіла вашая». Але вы не захацелі.

І будзе працаю праведнасьці мір, а плодам праведнасьці — спакой і бясьпека на вякі.

І будзе жыць народ Мой у сядзібе супакою і ў сялібах бясьпечных, і ў месцах супачыну зацішных,

«Слова, якое ты прамаўляў да нас у імя ГОСПАДА, мы ня будзем слухаць ад цябе.

Гэта кажа ГОСПАД: “Спыніцеся на шляхах, і паглядзіце, і спытайцеся пра сьцежкі старадаўнія, дзе шлях добры, і ідзіце па ім, і знойдзеце супакой душам вашым”. Але яны сказалі: “Ня пойдзем!”

Але яны адмовіліся прыхіліць вуха і павярнуліся бунтоўна сьпінаю, і вушы свае зрабілі цяжкімі, каб ня чуць,

І Я разьвеяў іх паміж усіх народаў, якіх яны ня ведалі, і зямля спустошаная пасьля іх, ажно няма нікога, хто б праходзіў ці вяртаўся. І яны ператварылі зямлю жаданую ў пустэчу”».

Глядзіце, не адвярніцеся ад Таго, Які гаворыць. Бо калі не ўцяклі тыя, што адвярнуліся ад таго, які прамаўляў на зямлі, тым больш мы, калі адкінем Таго, Які з неба,




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы