Бо яны ад аблічча мячоў уцяклі, ад аблічча мяча аголенага, ад аблічча лука напятага, ад аблічча цяжкай вайны.
І станецца, што кожны як сарна, якая ўцякае, і як авечка, якой няма каму пасьвіць, вернецца да народу свайго і кожны ўцячэ ў зямлю сваю.
Кожны, хто будзе знойдзены, будзе прабіты [дзідай], і кожны, хто будзе схоплены, упадзе ад мяча.
Бушуюць плямёны, як бушуюць воды вялікія; але пасварыцца на іх [Бог], і яны ўцякуць далёка, і будуць падхопленыя ветрам як мякіна на гарах і як [круціцца] віхор перад бурай.
Правадыры твае ўсе разам уцяклі, зьвязаныя без [ужытку] лукаў, усе, знойдзеныя ў цябе, разам зьвязаныя, хоць далёка яны паўцякалі.
І ўпадзе Асірыя не ад мяча мужа, і ня меч чалавечы заб’е яе. І ўцячэ яна перад абліччам мяча, і юнакі ейныя стануцца нявольнікамі.
На голас пагрозы [Тваёй] уцякаюць плямёны, ад вывышэньня Твайго рассыпаюцца народы.