І падымуцца Эгіпцяне супраць Эгіпцянаў; і будзе ваяваць кожны супраць брата свайго, і кожны супраць бліжняга свайго, горад супраць гораду, валадарства супраць валадарства.
Няхай ня млее сэрца вашае, і ня бойцеся весткі, якую чуеце на зямлі, бо ў [адзін] год прыйдзе вестка, а пасьля яе [другая] вестка ў год [гэты], і на зямлі [будзе] гвалт, і валадар [паўстане] на валадара.
Бо перад днямі гэтымі не было платы для чалавека і не было платы для скаціны; і для таго, хто выходзіў, і для таго, хто ўваходзіў, не было супакою ад прыгнятальніка, бо Я паслаў кожнага чалавека супраць бліжняга ягонага.
А Ісус, ведаючы думкі іхнія, сказаў ім: «Усякае валадарства, якое разьдзялілася само ў сабе, апусьцее; і ўсякі горад ці дом, які разьдзяліўся сам у сабе, ня будзе стаяць.
І калі тыя трыста чалавек трубілі ў рогі, скіраваў ГОСПАД меч аднаго на другога ў-ва ўсім табары. І табар уцёк аж да Бэт-Гашыты ў кірунку Царэтану і Абэль-Мэхолы каля Табаты.
І склікаў Саўл усіх людзей, якія з ім, і яны пайшлі на [месца] бою. І вось, [там] меч кожнага быў зьвернуты супраць бліжняга свайго, і замяшаньне было вялікае.