І рэшта дрэваў у лесе ягоным будзе такой малой, што хлопчык іх палічыць.
І Я зраблю мужа каштоўнейшым, чым золата найчысьцейшае, і чалавека — [каштоўнейшым,] чым золата з Афіру.
А рэшта ліку лучнікаў, волатаў сыноў Кедару, будзе малая, бо ГОСПАД, Бог Ізраіля, прамовіў!»
хоць будзе падаць град і паваліць лес, а горад зыйдзе ў нізіну.
І выйшаў анёл ГОСПАДА, і забіў у табары Асірыйцаў сто восемдзясят пяць тысячаў [чалавек]. І ўсталі раніцаю, і вось, усе яны мёртвыя.
Тыя, што ўратуюцца ад мяча, вернуцца з зямлі Эгіпецкай у зямлю Юды ў малой лічбе, і даведаецца ўся рэшта Юды, якія прыйшлі ў зямлю Эгіпецкую, каб пасяліцца там, чыё слова зьдзейсьніцца, Маё ці іхняе.