І сказаў Нааман: «Калі не, няхай слузе твайму дадуць зямлі, колькі пара мулаў можа несьці, бо слуга твой ужо ня будзе складаць цэласпаленьні і ахвяры крывавыя іншым багам, але толькі ГОСПАДУ!
Вы не баіцёся Мяне, кажа ГОСПАД, не трымціце перад абліччам Маім. Я паставіў пясок мяжой для мора як мяжу вечную, якую яно не пераступіць; хоць паўстануць [хвалі], але ня змогуць, і будуць шалець хвалі, але не перакрочаць [мяжы].
Ад мяне выдадзены загад, каб паўсюль, дзе ўлада валадарства майго, усе трымцелі і баяліся перад Богам Данііла, бо Ён — Бог Жывы, Які існуе вечна, і валадарства Ягонае ня будзе зьнішчана, і ўлада Ягоная ня мае канца.
І спалохаліся тыя людзі страхам вялікім, і сказалі яму: «Чаму ты гэта зрабіў?», бо даведаліся тыя людзі, што ён уцякае ад аблічча ГОСПАДА, бо ён абвясьціў ім [гэта].
І клікалі яны да ГОСПАДА, і сказалі: «ГОСПАДЗЕ, молім Цябе, няхай не загінем мы за душу чалавека гэтага, і не ўскладай на нас кроў нявінную, бо Ты, ГОСПАДЗЕ, як захочаш, так і зробіш».
Анёл ГОСПАДА адказаў яму: «Калі ты мяне затрымаеш, я ня буду есьці хлеба твайго. А калі хочаш падрыхтаваць цэласпаленьне, ахвяруй яго ГОСПАДУ». Бо Маноах ня ведаў, што гэта анёл ГОСПАДА.