Хто зробіць, каб споўнілася жаданьне маё, і тое, чаго чакаю, ці дасьць мне Бог?
А сам пайшоў у пустыню на дзень дарогі, і прыйшоў, і сеў пад ядлоўцам, і прасіў у душы сваёй сьмерці, і сказаў: «Досыць ужо, ГОСПАДЗЕ! Вазьмі душу маю, бо я ня лепшы за бацькоў маіх».
Абрыдла мне жыцьцё маё, стану я наракаць на сябе і гаварыць у горычы душы маёй!
якія чакаюць сьмерці і не дачакаюцца, і шукаюць яе больш, чым скарб,
і вельмі радуюцца і цешацца, калі знойдуць.
Тое, чаго раней не хацела дакрануцца душа мая, цяпер у хваробе сталася ежай для мяне.
Няхай Бог раструшчыць мяне, няхай працягне руку Сваю і зьнішчыць мяне!
Зьнемагае душа мая без збаўленьня Твайго; на слова Тваё спадзяюся.
І цяпер, ГОСПАДЗЕ, прашу Цябе, вазьмі душу маю ад мяне, бо лепш мне памерці, чым жыць».