Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЁВА 6:6

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Ці ж нехта будзе есьці нясмачнае, якое не пасолена? Або ці можа смакаваць бялок яечны?

Глядзіце раздзел Копія

13 Крыжаваныя спасылкі  

Ці ж ня вуха разумее словы, і ці ж не паднябеньне пазнае смак ежы?

«Часта я чуў такія рэчы! Усе вы — марныя пацяшыцелі.

Бо вуха выспрабоўвае словы, як паднябеньне смакуе страву.

Якія балючыя словы праўды! Але што даводзяць дакараньні вашыя?

Ці гавару я няпраўду? Ці паднябеньне маё ня цяміць, што ёсьць ліхотай?

Ці будзе раўсьці асёл, маючы траву? Або ці будзе рыкаць вол, стоячы пры поўным жолабе?

Тое, чаго раней не хацела дакрануцца душа мая, цяпер у хваробе сталася ежай для мяне.

Як салодкія словы Твае паднябеньню майму, саладзей за мёд вуснам маім!

Кожную ахвяру, якую складаеш з ежы, пасалі сольлю. І не пакідай хлебнай ахвяры тваёй бяз солі запавету Бога твайго. Кожную ахвяру тваю пасалі сольлю.

Вы — соль зямлі. Калі ж соль згубіць сілу, то чым зробіш яе салёнаю? Яна ўжо ні на што не надаецца, хіба толькі выкінуць яе вон на патаптаньне людзям.

Соль добрая; калі ж соль згубіць сілу, чым прыправіць яе?

Слова вашае [няхай будзе] заўсёды ў ласцы [Божай], прыпраўленае сольлю, каб вы ведалі, як кожнаму адказаць.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы