Якія балючыя словы праўды! Але што даводзяць дакараньні вашыя?
Калі б вы маўчалі, вы зьявілі б гэтым мудрасьць!
Дык чаму ж вы надарма пацяшаеце, калі ў адказе вашым адзін падман?»
Калі гэта ня так, хто зможа мяне аспрэчыць і марнотай палічыць словы мае?»
Вось, вы ўсё гэта бачылі, дык навошта пустая гаворка?
І запалаў гнеў ягоны таксама на сяброў ягоных, што не знайшлі яны адказу яму, але [толькі] вінавацілі Ёва.
Словы твае ўмацоўвалі кволых і каленям дрыготкім надавалі сілы.
Навучыце мяне, а я памаўчу, і калі я заблукаў, растлумачце мне.
Вы прыдумляеце словы на абвінавачваньне, але на вецер пускаеце словы вашыя.
Ёсьць такі, што лапоча і раніць, як мечам, а язык мудрага лечыць.
Радуецца чалавек з адказу вуснаў сваіх, і якое добрае слова адпаведнае.
Сьмерць і жыцьцё ў руцэ языка; хто любіць яго, будзе есьці плады ягоныя.
Як залатыя яблыкі са срэбнымі ўпрыгожваньнямі, так слова, сказанае дарэчы.