Ці цьвёрдасьць камяня — гэта сіла мая? Або ці цела маё з медзі?
«Як ты дапамог кволаму, і як падтрымаў рамяно бясьсільнае!
Калі рака ўздымаецца, ён не баіцца, ён бясьпечны, хоць Ярдан даходзіць да пашчы ягонай.
За сабой пакідае сьветлую сьцежку, і бездань падаецца сівізною.
Якая сіла мая, каб вытрываць усё гэта? Або які канец мой, каб цярпліва перанесьці ўсё гэта.
Ці я маю дапамогу для сябе і ці ёсьць для мяне ратунак?