Хто раскажа Яму тое, што я прамаўляю? Ці скажа хто Яму, каб ня быць зьнішчаным?
Навучы нас, што маем сказаць Яму? Мы ў гэтай цемры ня можам прадставіць [справу нашую].
І цяпер ня бачым мы сьвятла за хмарамі, але пройдзе вецер і разгоніць іх.
Цяпер вось яно цяжэйшае за пясок марскі, таму неразважныя словы мае.
Бо няма яшчэ словаў на языку маім, а Ты, ГОСПАДЗЕ, ведаеш усё.
ГОСПАД — у сьвятыні сьвятасьці Сваёй. Няхай маўчыць перад Ім уся зямля!