Слыхам слухайце гук голасу Ягонага і грымот, які выходзіць з вуснаў Ягоных.
І загрымеў у небе ГОСПАД, і Найвышэйшы падаў голас Свой.
калі даваў закон дажджам, і шлях грымоту і маланцы,
Хто можа разумець разьлегласьць аблокаў і грымоты намёту Ягонага?
Грукат ейны паведамляе пра яе, нават статкі адчуваюць прыход яе.
Ад гэтага дрыжыць сэрца маё, і яно зрушылася з месца свайго.
За ім грыміць голас, грыміць голас велічы Ягонай, і Ён не спыняе яго, пакуль ня будзе пачуты голас Яго.
Грыміць Бог голасам страшным Сваім, і чыніць рэчы вялікія і незразумелыя.
І адказаў ГОСПАД з віхуры, і сказаў:
І Я таксама буду славіць цябе, калі правіца твая дапаможа табе.
Перад пагрозай Тваёй яны ўцякалі, перад голасам грымотаў Тваіх адступаліся.
Калі гучыць голас Ягоны, шумяць воды ў небе, Ён прыносіць хмары з канца зямлі, маланкамі суправаджае дождж і выклікае вецер са сховішчаў Сваіх.