Ці ведаеш ты, як падвешаны аблокі, і пра цуды Таго, Хто ў веданьні дасканалы?
Ён укладае воды ў аблокі Свае, і хмары ня рвуцца ад іх [цяжару].
Хто можа разумець разьлегласьць аблокаў і грымоты намёту Ягонага?
Бо праўдзівыя і без падману словы мае, і з табою я дасканалы ў веданьні.
Прыхілі вуха да гэтага, Ёве, і стань, і паразважай пра цуды Божыя.
Ці ты ведаеш, як загадвае Бог, каб хмары Ягоныя заясьнелі сьвятлом?
Ці не награваецца адзеньне тваё, калі зямля супачывае ад ветру паўднёвага?
Грыміць Бог голасам страшным Сваім, і чыніць рэчы вялікія і незразумелыя.
Ён творыць рэчы недасьледныя і вялікія, і цуды незьлічоныя.
Якія шматлікія, ГОСПАДЗЕ, дзеі Твае! Усё Ты ў мудрасьці ўчыніў, зямля поўная даброцьцяў Тваіх.
Вялікі Госпад наш і багаты сілай, розум Ягоны меры ня мае.
гэтага не схаваем ад сыноў іхніх, абвяшчаючы пакаленьню наступнаму хвалу ГОСПАДА і магутнасьць Ягоную, і цуды Ягоныя, што Ён учыніў.
Ён — Той, Які сядзіць па-над скляпеньнем зямлі, і жыхары ейныя — як саранча [перад Ім]; Ён расьцягнуў, як ветразь, нябёсы, і напяў іх як намёт, каб жыць у ім.