Грукат ейны паведамляе пра яе, нават статкі адчуваюць прыход яе.
І загрымеў у небе ГОСПАД, і Найвышэйшы падаў голас Свой.
Хто можа разумець разьлегласьць аблокаў і грымоты намёту Ягонага?
Ад гэтага дрыжыць сэрца маё, і яно зрушылася з месца свайго.
Слыхам слухайце гук голасу Ягонага і грымот, які выходзіць з вуснаў Ягоных.
Голас ГОСПАДА над водамі; Бог славы загрымеў, ГОСПАД над водамі шматлікімі.
Як стогне скаціна, блукаюць чароды кароваў, бо няма для іх пашы, і чароды авечак спустошаны.
Ня бойцеся, жывёлы палявыя, бо зазелянеюць пашы ў пустыні, бо дрэвы дадуць плады свае, дрэва фігавае і вінаград дадуць сілу сваю.