Вось, Ён расьцягнуў вакол Сябе сьвятло Сваё і закрывае глыбіні мора.
І сказаў Бог: «Няхай зьбяруцца воды, якія пад небам, у адно месца, і няхай зьявіцца сухазем’е». І сталася так.
Хто можа разумець разьлегласьць аблокаў і грымоты намёту Ягонага?
Адтуль Ён судзіць народы, і шчодра корміць іх.
Хто вызначыў пратоку для навальніцы і шляхі для маланкі і грымотаў,
Ты ахінуўся ў сьвятло, быццам у шату, Ты раскінуў нябёсы, як намёт.
I прайшлі сыны Ізраіля па сярэдзіне мора па сухому, і воды былі для іх мурам праваруч іх і леваруч іх.
I вярнуліся воды, і пакрылі калясьніцы і вершнікаў усяго войска фараона, якія ўвайшлі за імі ў мора; не засталося з іх аніводнага.
бо як бліскавіца, мільгануўшы, з аднаго краю неба да другога краю неба сьвеціць, так будзе і Сын Чалавечы ў дзень Свой.