Вось, Бог вялікі і перавышае веданьне нашае; лік гадоў Ягоных — неаблічальны.
Ці ж сапраўды Бог будзе жыць на зямлі? Вось, неба і нябёсы нябёсаў ня могуць ахапіць Цябе. Што ж тады Дом гэты, які я пабудаваў?
Ці ж дні Твае — як дні чалавечыя, і гады Твае — як гады чалавека,
Вось такія канцы шляхоў Ягоных; і толькі слабыя словы мы чуем пра Яго. Хто можа зразумець грымоты велічы Ягонай?»
Усе людзі бачаць гэта, кожны прыглядаецца здалёк.
Ён зьбірае кроплі вады, і падаюць яны дажджом з хмары Ягонай.
Усемагутнага знайсьці мы ня можам: Ён — магутны ў сіле, судзе і праведнасьці, але не прыгнятае нікога.
Грыміць Бог голасам страшным Сваім, і чыніць рэчы вялікія і незразумелыя.
Вялікі ГОСПАД і годны хвалы, і веліч Ягоная недасьледная.
Перш, чым горы нарадзіліся, і Ты даў кшталт зямлі і сусьвету, ад веку і на вякі Ты ёсьць Бог.
Бо цяпер мы бачым праз [мутнае] шкло, невыразна; а тады — абліччам да аблічча; цяпер я разумею часткова, а тады пазнаю [гэтаксама], як я сам пазнаны.
і, як адзеньне, Ты скруціш іх, і яны зьменяцца; а Ты — Той Самы, і гады Твае ня скончацца».
І тое ня можа быць утоена ад вас, улюбёныя, што ў Госпада адзін дзень — як тысяча гадоў, і тысяча гадоў — як адзін дзень.